НЕАДЭКВАТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ

4 лістапада 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” на поўным сур'ёзе падае рэпартаж з “сацыяльнага маршу” у Менску. Сабралася каля адной тысячы чалавек пад чырвона-савецкімі сьцягамі і сьцягамі БССР-РБ, а таксама сінімі сьцягамі Эўразьвязу. Усе патрабавалі “соціальной справедлівості”. Газэта нагадвае, што “былога лідэра апазыцыі” Мілінкевіча не было, а ён быў у Мастах. Даецца інтэрвію з генсекам кампартыі С. Калякіным. Нагадваецца пра сутычку анархістаў з фашыстамі на вуліцах Менска.

Наш камэнтар: Польская газэта з неадэкватным пафасам паведамляе таксама пра “арышт” Мілінкевіча мастоўскай міліцыяй на 10 хвілінаў. Аднак, газэта забываецца паведаміць, што Калякін і ягоная кампартыя зьяўляюцца афіцыйнымі арганізатарамі і натхняльнікамі “сацмарша” на балота Бангалор. Сінхронна з Масквой і Піцерам гэбэ выпусьціла на менскія вуліцы нейкіх “хвашыстаў” у чорным, якія наладжвалі правакацыі. Дзіўны тон газэты. Калі б у Польшчы “комухы” (“камунякі” у польскім народным слэнгу) сабралі стракатую мяшанку пад рознаколернымі сьцягамі, то з гэтага абсурду сьмяялася б уся краіна. Зноў В. Івашкевіч, А. Лебедько і іншыя адыёзныя асобы з прамаскоўскай псэўдаапазыцыяй вадзілі людзей на бангалорскі сабачнік. Уперад — у чарговы тупік!

Юрка Марозаў