ГАЛАДАМОР

1 лістапада генасамблея ЮНЕСКО ў Парыжы прыняла дэклярацыю аб Галадаморы ва Украіне, арганізаваным маскоўскімі ўладамі ў 1932-33 гг. (да 10 мільёнаў ахвяраў). Былі спрэчкі і дыскусіі. У выніку ў тэксьце дэклярацыі падзеі названы “трагедыяй”, няма вызначэньня “генацыд”. І зразумела чаму. У фармулёўцы пра генацыд трэба было б назваць таго, хто тварыў генацыд — Расею, расейскіх акупантаў Украіны. Можна сябе ўявіць, колькі шалёных нафтавых мільёнаў кінула Масква на подкуп дэлегатаў генасамблеі. Але Крэмль не адкруціцца ад адказнасьці. Галадамор прызнаны генацыдам украінскага народу парлямантамі Аўстраліі, Угоршчыны, Летувы, Грузіі і Эквадора. Гэта толькі пачатак.

Валеры Буйвал