ПАЛІТЫЧНЫ ШОЎ

4 лістапада 2007 г. Бэльгійская газэта “Het Volk” публікуе рэпартаж з Расеі, дзе сьвяткуюць “день народного едінства”. Па Маскве і Піцеру прайшлі па некалькі тысячаў “правых” пад чорнымі сьцягамі. Многія зь іх крычалі “Зіг хайль!” і падымалі рукі ў гітлерскім павітаньні. Адбыліся сутычкі паміж рознымі групоўкамі.

Наш камэнтар: Лубянка выпусьціла на вуліцы сваю агентуру ў гітлерскім стылі. “Саліднасьць і стабільнасьць” Пуціна яшчэ раз выразна будуць падкрэсьлены тэатральным вулічным шоў. Каб расейцы і замежнікі не здагадаліся, што галоўныя расейскія фашысты сядзяць у Крамлі.

Юрка Марозаў