РЫХТУЮЦЬ ЧАРГОВУЮ ПРАФАНАЦЫЮ

Лакальны канфуз. Прарасейская палатніца Вольга Абрамава адмовілася выступаць на “сацыяльным маршы”, які на пачатку лістапада арганізоўвае на балоце Бангалор “група товарішчей”, вядомых нам па правальнаму “европейскому маршу”. В. Абрамава заявіла на іхную прапанову ёй “выступіць ад імя парляманту РБ”: “Пратэставаць супраць адмены ільготаў трэба было да прыняцьця закону аб адмене, а які цяпер сэнс?” Трэба прызнаць, што Абрамава гэтым ня хочучы таго раскрыла сапраўдную сутнасьць чагровага балотнага маршу і ягоных папоў-гапонаў. Камуніст Ухналёў і іншыя маршавікі ў чарговы раз выпусьцяць пару, паводзяць людзей па сабачніку на ўскраіне сталіцы і прымуць чарговае “обрашченіе к презіденту”. Нават палатнікам ужо няёмка ўдзельнічаць у гэтай прафанацыі.

Янка Базыль