ГРАНТ-ПОПЫТ НА “МУДРАЦОЎ”

Разьвялося “мудрацоў” на нашую галаву... Растуць як грыбы. 30 кастрычніка ў Вільні было паведамлена пра стварэньне міжнароднай групы “мудрацоў па Беларусі”. Пра гэта заявіў былы міністар замежных справаў Летувы Антанас Валёніс. Сярод іншага ён сказаў, што “галоўным мудрацом” мяркуецца прызначыць былога прэзыдэнта Польшчы (і былога ж міністра часоў прамаскоўскага рэжыму Ярузэльскага) Аляксандра Квасьнеўскага. У беларусаў, як водзіцца, ніхто ні аб чым не спытаўся. Нядаўна мы паведамлялі на старонцы pbpf.org пра групу “мудрацоў”, якую зьбірае пад сябе вядомы А. Мілінкевіч. Нешта падобнае ўжо колькі разоў спрабаваў зьляпіць А. Лебедько. Кампанія пад дэвізам “Без мяне мяне жанілі” набірае абароты. Ва ўсходне-эўрапейскай прасторы запахла грантамі “на беларускую дэмакратыю”. Выкінутыя з палітычнага жыцьця асобы рэанімуюцца за кошт прафанацыі ідэі вызваленьня Беларусі. Колькі яшчэ ўзьнікне ўсялякага ўсяго ў мутнай вадзе калябеларускай тэматыкі!

Юрка Марозаў