ПАВОДЗІНЫ ГЭБІСТАЎ НА БЕЛАРУСІ

“Комсомольская правда в Белоруссіі” (ёсьць такая газэта) паведаміла 24 кастрычніка пра “подзьвіг” ФСБ на Беларусі. 41-гадовы адстаўны афіцэр ФСБ (сьледства не раскрывае ягонае імя) вырашаў сваю жыльлёвую праблему ў нашым Слоніме. Ягоная маці (“герой”-чэкіст пайшоў служыць Расеі з Беларусі) адпісала сваю кватэру яму і ягонай пляменьніцы. Сваю частку кватэры чэкіст прадаў, захацеў завалодаць і другой часткай. Прыехаўшы з Масквы, ён пачаў шукаць кілера, прапануючы за забойства пляменьніцы 600 даляраў (!). Дзякуй слонімскай міліцыі, яна даведалася пра падрыхтоўку злачынства і падаслала свайго супрацоўніка да чэкіста. Атрымаўшы аванс у 100 даляраў, міліцыянт папрасіў дзяўчыну паляжаць у хмызьняку з удаўкай на шыі і зазьняў на відэакамэру “труп”, заліты кетчупам. Пасьля паказу фільма і атрыманьня “выканаўцам” ганарару міліцыя арыштавала чэкіста. Ідзе сьледства. А некаторым ня верыцца, што ФСБ гэта — злачынная арганізацыя.

Янка Базыль