КРЫВАВАЯ КРАІНА

31 кастрычніка 2007 г. Гішпанская газэта “АВС” паведамляе пра тэракт у расейскім горадзе Тальяці на Волзе. У пасажырскім аўтобусе выбухнула магутная бомба (павыляталі нават шыбы ў бліжэйшых будынках, там ёсьць параненыя). У выніку 8 чалавек забіта, больш за 50 паранена.

Наш камэнтар: Усе ў Расеі і па суседству зразумелі: у РФ пачалася перадвыбарчая кампанія. ФСБ падкладае бомбы і забівае грамадзянаў. Грамадзтва патрабуе “жалезнай рукі”. Крамлёўска-лубянскае начальства выконвае “пожеланія трудяшчіхся”. Пуцін і пуціністы застаюцца пры ўладзе... Знаёмае крывавае кола расейскіх выбарчых гульняў.

Юрка Марозаў