ШЭСЬЦЕ І МІТЫНГ У ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ПРОДКАЎ ДЗЯДЫ
Мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзяды адбудуцца па ўсёй Беларусі. Народ будзе ўшаноўваць сваіх продкаў, ісьці да сьвятых магілаў і памятных знакаў. Народная традыцыя жыве, не згасае памяць. У Менску людзі ўскладуць кветкі і вянкі, запаляць сьвечкі, паставяць крыжы на магілах пакутнікаў у Курапатах, на тэрыторыі Народнага Помніка памяці ахвяраў расейска-бальшавіцкай акупацыі Беларусі.
28 кастрычніка, у нядзелю Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ арганізоўвае ў Менску мэмарыяльныя шэсьце і мітынг. А 10:30 — збор удзельнікаў каля Гадзіньнікавага заводу (непадалёк ад ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”). 11:00 — пачатак шэсьця па пр. Францыска Скарыны (цяпер “проспект Незавісімості”) — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі да Кальцавой дарогі. 14:30 — пачатак мэмарыяльнага мітынгу ў Курапатах.
Запрашаем далучыцца да мэмарыяльных мерапрыемстваў.
Атрыманы дазвол уладаў.
Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
23 кастрычніка 2007 г.