ПАЗЫЦЫЯ МАСКВЫ

24 кастрычніка 2007 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” цытуе заяву С. Ястржэмбскага, спэцпрадстаўніка Пуціна ў справе адносінаў з Эўразьвязам. Ён заявіў у Маскве, што пасьля парляманцкіх выбараў у Польшчы адносіны паміж Варшавай і Масквой могуць стацца “больш прагматычнымі”.

Наш камэнтар: Пуцінскі спэц празрыста намякае, што на апошніх польскіх выбарах перамаглі “своі ребята”. Што ад “своіх” ня будуць патрабаваць арганізацыі праверачных мясных камісіяў і г.д. Цяпер ня трэба паддавацца шоку, калі раптам варшаўскія “прагматыкі” заявяць, што Польшчы ня трэба ставіць у сябе амэрыканскі антыракетны шчыт, маўляў, Масква і так дастаткова ўсіх абараняе. У бліжэйшы час будзе на што паглядзець і што паслухаць ў польскай палітычнай прасторы.

Валеры Буйвал