АЧЫШЧЭНЬНЕ АД НЕЧЫСЬЦІ

20 кастрычніка 2007 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” паведамляе з Гішпаніі. Парлямант краіны зьбіраецца прыняць новы закон, паводле якога будуць зьліквідаваны ўсе (што засталіся) знакі дыктатуры Франка на фасадах будынкаў па ўсёй краіне. Вядома, што новы закон ня тычыцца мэмарыялу ахвярам грамадзянскай вайны 1936-39 гг. — “Valle de los caidos”, дзе пахаваны Франка і тысячы палеглых франкістаў і іхных праціўнікаў рэспубліканцаў.

Наш камэнтар: Гішпанія выйшла на шлях дэмакратыі і разьвіталася з франкізмам яшчэ ў 1975-76 гг. Дагэтуль ня вырашаны ўсе пытаньні ачышчэньня ад манумэнтальнай спадчыны дыктатуры. Маладое пакаленьне палітыкаў, абапіраючыся на большасьць грамадзтва, прымае ўрэшце рашучыя захады для канчатковага разьвітаньня з франкісцкай мінуўшчынай. Аматары фашызму пратэстуюць і надрываюцца: “Но ведь это же наша історія!” Якое ўсё знаёмае... Хаця тут, фармальна, гэта іспанская зьява. У Беларусі ж некаторыя халуі “сваёй гісторыяй” імкнуцца называць чужы акупанцкі зьдзек, што зьнішчыў мільёны беларусаў. Так і стаяць яшчэ у нас балваны Леніна ды Суворава і іншай чужой нечысьці.

Юрка Марозаў