ШВАЙЦАРЦЫ АПАМЯТАЛІСЯ
20 кастрычніка 2007 г. Бэльгійская газэта “La Libre Belgique” публікуе артыкул пад тытулам “Беспрэцэндэнтная кампанія” пра парляманцкія выбары ў Швайцарыі. Перадвыбарчая кампанія праходзіць вельмі бурна, такога ў альпійскай краіне не было вельмі даўно. У Цурыху адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў розных палітычных плыняў, умяшалася паліцыя, ёсьць 21 паранены. Лідыруе партыя Дэмакратычны Саюз Цэнтра (UDC) — нацыялістычная кансэрватыўная партыя. Яе старшыня Хрыстоф Блашэ зьяўляецца таксама фэдэральным міністрам паліцыі і юстыцыі. Партыя вядзе кампанію пад лёзунгам “Мой дом — наша Швайцарыя”. У публічных выступах і друкаваных матар'ялах нацыяналісты патрабуюць ачысьціць краіну ад мноства чужынцаў і зьвяртаюць увагу грамадзтва на “мінарэты, якія стаяць паўсюль”.
Наш камэнтар: Вядома, што швайцарцы актыўна падтрымліваюць нацыяналістаў-кансэрватараў. А хто б мог падумаць? Яшчэ дастаткова нядаўна нашы людзі вярталіся са Швайцарыі з дзіўнымі ўражаньнямі: маўляў, сумная сваім аднастайным жыцьцём краіна, дзе нічога не адбываецца нягледзячы ні на што; паўсюль флегматычныя фізіяноміі і праявы раўнадушнасьці. Але накапіліся ўражаньні і перажываньні ў сэрцах многіх людзей: аб тупіковай палітыцы лібэралаў, аб размываньні нацыянальнай культуры пад сьцягам “правоў чалавека”. Швайцарцы ўбачылі пагрозу сваёй нацыянальна-дзяржаўнай цывілізацыі, якую іхныя продкі стваралі і абаранялі на працягу стагоддзяў. Флегматычнасьць некуды зьнікла, людзі далучіліся да нацыянальнай ідэі. Барацьба за сваё, за роднае разгортваецца ня толькі ў Швайцарыі.
Валеры Буйвал