НАСТАЛЬГІЯ ПА РАЙХУ
18 кастрычніка 2007 г. Нямецкая газэта “Die Welt” друкуе вынікі сацыялягічных апытаньняў на тэму “Што вы думаеце пра Трэці Райх?” У выніку 25% апытаных немцаў станоўча выказаліся пра нацыстоўскі парадак у Нямеччыне. Маўляў, былі пабудаваны аўтабаны, быў нізкі ўзровень крымінальнай злачыннасьці, былі ільготы.
Наш камэнтар: Гэтую статыстыку перадрукоўваюць многія эўрапейскія газэты — усе агаломшаны. Нічаму не навучылі немцаў зьнішчальныя бамбардоўкі (якімі былі разбураны гітлерскія аўтабаны і іншая маёмасьць), праўда пра антычалавечыя злачынствы “нямецкага парадку” (канцлягяры і зьнішчальную вайну немцы, мабыць, ня лічаць крыміналам) і іншае. Шточацьвёртага зь іх хоць цяпер саджай на танк і арганізоўвай “Дранг нах Остэн”. Ня трэба наіўна думаць, што чорныя справы шродэраў-мэркэль за плячыма народаў і іхны падзел Эўропы разам з Крамлём зьяўляюцца толькі спэцыяльнасьцю іхнага дзяржкіраўніцтва. Бачна, што і значная частка нямецкага грамадзтва хворая на нэакаляніялізм і апяваньне гітлерызма. Трывожны сімптом...
Валеры Буйвал