“У ПСЭЎДААПАЗЫЦЫІ ПРЫЛІЎ НОВЫХ КАДРАЎ...”

Днямі адстаўны “агульны лідэр” Мілінкевіч выступіў з чарговай творчай ініцыятывай. Ён агучыў сварэньне “совета мудрецов для европейской інтеграціі” пад сваім кіраўніцтвам. Прозьвішчы і асобы “мудрацоў” у асноўным засьвечаныя ў прамаскоўскай псэўдаапазыцыі ў шэрагу эпізодаў грант-змаганьня. Але зьвярнула на сябе ўвагу адна асоба, што раней неяк не хадзіла ў белай тозе апазыцыянэра — Вячаслаў Хадасоўскі. Прыдворны савецкі “пісатель-публіцыст” яшчэ ў 80-я гады зрабіў пасьпяховую кар'еру на ніве ваяўнічага гэбоўскага антысэмітызму. Усё пісаў кніжкі пра “злачынны Ізраіль”, “братнюю дапамогу савецкага народа і лічно ЦК КПСС прагрэсіўным сілам ва ўсім сьвеце” і аргумэнтавана праклінаў ЗША і антысавецкую Заходнюю Эўропу. На ганарары зарабіў харошыя капіталы, езьдзіць на раскошнай машыне, валодае маёнткамі — так як належыцца “мудрацу”. У вузкіх колах, аднак, вядома, што Хадасоўскі “не любіт Лукашенко”, рэгулярна (у рамках тайнага галасаваньня на рэжымных выбарах) галасуе то за Чыгіра, то за Марыніча. Цяпер ён, падобна, “выйшаў з падпольля”, будзе арганізоўваць з Мілінкевічам і іншымі з гэтай кампаніі прамаскоўскую фронду за “эўрапейскую інтэграцыю”. Як кажуць людзі: “У псэўдаапазыцыі прыліў новых кадраў...”

Юрка Марозаў