БАЯЦЦА ПАМЯЦІ
5 кастрычніка 2007 г. Польская газэта “Zycie Warszawy” публікуе артыкул пад тытулам “Расейскія ўлады блякуюць сустрэчу, прысьвечаную Паліткоўскай”. Арганізатары сімпозіюма памяці журналісткі, забітай ў 2006 г., паведамляюць, што банк адмаўляўся пераводзіць грошы ў Ніжні Ноўгарад на правядзеньне сімпозіюма. Потым былі заліты вадой пакоі ў гатэлі, дзе павінны былі спыніцца ўдзельнікі імпрэзы. Але арганізатары ўпэўнены, што нягледзячы ні на што яны правядуць сустрэчу.
Наш камэнтар: Усім вядома, што Ганну Паліткоўскую забіла гэбэ. Лубянскі рэжым зьнішчыў журналістку, якая пісала праўду пра расейскія ваенныя злачынствы на Каўказе. Подленькія спосабы канторскай помсты ўжо пасьля сьмерці чалавека добра вядомы беларусам. Гэбэ падсылала сваю агентуру на пахаваньні герояў Беларускага Народнага Фронту Веры Церлюкевіч і Уладзімера Плешчанкі. “Дэмакраты” кшталту камуніста В. Шчукіна і партыйнай дамы Л. Гразновай друкавалі ў прэсе фальшывыя і гнюсьненькія “нэкралогі” аб людзях, якія ўжо не маглі абараніць свой гонар.
Юрка Марозаў