“Я КНІГІ НЕ ЧЫТАЮ”

12 кастрычніка ў Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя А. Лукашэнкі для прадстаўнікоў расейскіх рэгіянальных СМІ. Яму задавалі пытаньні. Вось выказваньні таго, каго беларусы пагадзіліся трымаць за начальніка.

“Вельмі не люблю камандзіроўкі. Вельмі. Сама, куды люблю езьдзіць у камандзіроўкі — гэта Масква З маладосьці сваёй заўважыў, што беларусы вельмі дрэнна пераносяць, калі я ў камандзіроўцы”. (?????)

“Калі б я вам сказаў, што ў мяне не захавалася добрасумленнасьць, я быў бы дурным чалавекам.... Я чалавек болей савецкі. Самая галоўная мая рыса — інтэрнацыяналіст”.

“На прэзыдэнцкіх выбарах усё нагамі грукалі: “Прыбраць ільготы!” Я іх і прыбраў”. (Дарэчы, ніхто ня “грукаў”, тут стыль паводзінаў, мана; Рэд.)

“Што тычыцца творчасьці, мы нікому нічога не забараняем. Але ў той жа час на маю ініцыятыву са школьных праграмаў выкінулі ўсіх нацыялістычных пісьменьнікаў. Нацыяналізм — вялікае зло”.

“Я ўзгадваю тыя часы, калі ля ўлады ў нас былі нацыяналісты. Яны толькі і размаўлялі, што пра культуру і мову”. (“Нацыяналісты” ніколі ўлады ня мелі; Рэд.)

“Што да камунальнай гаспадаркі, пакуль не знайшлі лепшай сыстэмы... Разарвалася цеплатраса. І я ў Навагоднюю ноч стаяў як прараб над гэтай трубой, бо палова Менску магла бы застацца без вады. Дзяржава не павінна сыходзіць з камунальнай гаспадаркі”.

“Сёньня на фэрму не зойдзеш. Даярка ня пусьціць. Гэта ейная гаспадарка. Яна там атрымлівае 700-800 даляраў”. (Стыль паводзінаў, мана; Рэд.)

“Я не кажу, што я ня п'ю. Як гэта прэзыдэнт можа ня піць?.. “Наўважаесься” часам так, што адыходзіш пасьля дзесяць дзён”.

“Эўропа ўжывае піва і сьпіртовых напояў ў 3-5 разоў болей, чым мы... Піць-та мы ўсё адно будзем... гэта нашая традыцыя, нашая нацыянальная каштоўнасьць”.

“У нас п'юць столькі, колькі і ў вас. Толькі ў нас з дысцыплінай жорстка. Мы п'ем так, як вы (гэта значыць, як расейцы; Рэд.). І мы ўвялі манаполію... Манаполія на тытунь і гарэлку дала свой эфэкт”.

“Мы будзем паміраць за Расею, але будзем паміраць тут.”

“Я кнігі не чытаю”.

(Паводле радыё Свабода)