СТВОРАНЫ ГРАМАДЗКІ КАМІТЭТ ПА АДНАЎЛЕНЬНІ КРЫЖА ПАКУТЫ Ў КУРАПАТАХ
Пра зламаньне Крыжа (якое магла зьдзейсьніць толькі група людзей) стала вядома нараніцы ў панядзелак, 8-га кастрычніка. Вечарам гэтага ж дня сабралася Управа БНФ і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ і прыняла рашэньне аб аднаўленьні пашкоджанага Крыжа Пакуты. Дзеля гэтай задачы Управа ўтварыла Грамадзкі Камітэт па аднаўленьні Крыжа Пакуты ў Курапатах. Старшынёй Камітэту абраны Зянон Пазьняк, выканаўчым арганізатарам — Юры Беленькі, ягонымі намесьнікамі — Сяргей Папкоў і Алесь Чахольскі. У Камітэт увайшлі вядомыя дзеячы Фронту і культуры. Канчатковы склад Камітэту сфармуе Старшыня Зянон Пазьняк. З 9-га кастрычніка Камітэт пачынае дзейнасьць.
-Інфармацыя-