АПІРЫШЧА АНТЫБЕЛАРУСКАГА РЭЖЫМУ

29 верасьня 2007 г. Латвійская газэта “Diena” паведамляе з Бірмы. Войскі і паліцыя крывавай хунты страляюць па дэманстрантах, ёсьць дзясяткі забітых і параненых. Каб стлуміць народныя пратэсты, хунта таксама адключае тэлефоны дзеячаў народнай апазыцыі і блякіруе інтэрнэт. Бранетэхніка і пяхота атачылі шматлікія кляштары ў сталіцы Рангуне і іншых гарадах, каб не дапусьціць на вуліцы манахаў (менавіта рэлігійныя эліты пачалі сёлетнія выступы за вызваленьне краіны ад генэральскай дыктатуры).

Наш камэнтар: Беларусам добра знаёмыя прыёмы антынароднай хунты. Але ёсьць адно вельмі важнае адрозьненьне. Будыйскія манахі, — прадстаўнікі галоўнай канфэсіі Бірмы, — моляцца і змагаюцца за свой народ, часткай якога зьяўляюцца. Хунта баіцца манахаў і кляштароў, пасылае супраць іх браневікі. У Беларусі ёсьць РПЦ — чужая арганізацыя, якая прэтэндуе быць галоўнай канфэсіяй нашай краіны. РПЦ актыўна ўключана ў антынародную, антыбеларускую структуру рэжыму і зьяўляецца ідэалягічным апірышчам для зьнішчальнікаў-русіфікатараў Беларусі. Ад іх не дачакаешся дапамогі ў справе вызваленьня нашай краіны.

Юрка Марозаў