КРАМЛЁЎСКАЯ ПРАВАКАЦЫЯ Ў ГРУЗІІ

29 верасьня 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” піша пра падзеі ў Грузіі. Пасьля арышту былога міністра абароны Акруашвілі перад будынкам парляманту ў Тбілісі сабралося 4 тысячы апазыцыянэраў, якія патрабавалі вызваліць экс-міністра і гукалі лёзунгі супраць прэзыдэнта Саакашвілі. Якраз у гэты час Саакашвілі выступаў ў ААН у Нью-Ёрку і казаў пра неабходнасьць дапамагчы разьвіцьцю незалежнай Грузіі. Ён сказаў таксама, што Расея падрывае грузінскую дзяржаву. Вядомы палітычны дзеяч Г. Хандрава заявіў, што “арышт Акруашвілі быў памылкай”.

Наш камэнтар: Нешта надта шмат дзіўных супадзеньняў. Саакашвілі выступае ў ААН, сярод іншага крытыкуе Расею, а ў Грузіі адбываецца правакацыйны выступ па тэлебачаньні экс-міністра Акруашвілі. На наступны дзень яго шумна арыштоўваюць, а апазыцыя зьбіраецца каля парляманту. Прэзыдэнт вымушаны спыніць сваё замежнае падарожжа. І яшчэ адна важная дэталь: расейскія тэлеканалы круцілі цэлы дзень камэнтары Пуціна з Сочы. Крамлёўскі начальнік сьвяціўся ад задавальненьня і гукаў у мікрафон: “Такой демократии, как в Грузии, нам не надо. Видите, что там творится...” Бачна, што Масква закруціла ў адсутнасьці Саакашвілі падступнае шоў. Працуюць шалёныя крамлёўскія нафтамільёны.

Юрка Марозаў