МІНУЛЫЯ СПРАВЫ І СУЧАСНАСЬЦЬ
29 верасьня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра адкрыцьцё тайных архіваў у Польшчы. З дакумантаў высьветлілася, што яшчэ ў 1983 г. камуністычныя спэцслужбы зарэгістравалі пад мянушкай Алек сексотам (сакрэтным агентам) Аляксандра Квасьнеўскага, будучага прэзыдэнта Польшчы. А ў 1985 годзе ён даслужыўся да пасады міністра па справах моладзі пры дыктатуры Ярузэльскага. Дакуманты сьведчаць таксама, што нават да 1985 г. Квасьнеўскі рабіў ваяжы ў ЗША і на Кіпр.
Наш камэнтар: Можа аўстыйцы ня ведаюць такіх “нюансаў”, а мы з палякамі ведаем: у “капіталістычныя” краіны пры саветах (тым больш пры ваенным становішчы) езьдзілі толькі “своі ребята” — гэбоўская агентура і рэжымныя бонзы. Трэба і ў мясцовага “аўтарытэта ад апазыцыі” А. Мілінкевіча спытаць, як гэта ён на пачатку 1980-х гадоў езьдзіў у Францыю і выкладаў у афрыканскіх унівэрсітэтах?
Юрка Марозаў