НІШЧЭНЬНЕ НЯ БУДЗЕ ВЕЧНА

1 верасьня пачаўся новы школьны год. У розных месцах яго адзначалі па-рознаму. У Расеі прызналіся, што закрылі шэраг школаў па ўсёй імпэрыі: колькасьць дзяцей катастрафічна зьмяншаецца, насельніцтва вымірае. Сёлета расейскія тэлеканалы ледзь згадалі пра ўгодкі бесланскай трагедыі. Менавіта 1 верасьня тры гады таму ФСБ пачала спэцапэрацыю па зьнішчэньню школьнікаў у паўночнаасэцінскім горадзе. На фоне усеагульных сьвятаў, вясёлай музычкі і букетаў улады Масквы заявілі, што прайшло нейкае мэмарыяльнае мерапрыемства “в память бесланской трагедіі” на Балотнай плошчы імпэрскай сталіцы (сымвалічная назва для “адчапнога”). Тэлеканалы нават пасаромеліся паказваць гэтае балотнае шоў. Улады Латвіі забаранілі правядзеньне ў Рызе “Русского марша”, дзе акупанцкая публіка зьбіралася маршыраваць пад расейска-фашыстоўскімі сьцягамі і патрабаваць “русского образованія”. У Беларусі адзначаецца рост колькасьці школьнікаў і зьмяншэньне беларускіх школаў. Адначасова разгортваецца трыюмфальны марш “русскості”. У школах нашай краіны гучаць з рэпрадуктараў расейскія песьні і рэчытацівы: “Дорогая школа...” Акупанты, падобна, думаюць, што так будзе вечна.

Янка Базыль