ЧОРНЫЯ СОТНІ Ў РАСЕІ

21 верасьня 2007 г. Румынская газэта “Evenimentul Zilei” паведамляе з Масквы. Пуцінская маладзёвая арганізацыя “Наші” (у народзе — пуцінюгенд) прыслала ў імпэрскую сталіцу 200 сваіх актывістаў з 30 гарадоў. З актывістаў сфармавалі групоўкі для працы падчас выбарчай кампаніі. Групоўкі мяркуецца выкарыстоўваць ў падаўленьні пратэстных вулічных выступаў. Газэта паведамляе, што “апазыцыя баіцца беспакаранасьці гэтых груповак”.

Наш камэнтар: Лубянскаму рэжыму аказалася мала рознага гатунку дзяржымордаў для навядзеньня расейскага фашыстоўскага парадку. Цяпер граміць людзей, якія насьмеляцца публічна выказваць свой пратэст, будуць і “добровольцы” з “Нашіх”.

Юрка Марозаў