ВЫБАРЫ Ў ПОЛЬШЧЫ.

22 верасьня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Der Standard” піша пра перадвыбарчую заяву польскага ўраду. Варшава паведаміла сакратарыяту АБСЭ, што не зьбіраецца запрашаць на парляманцкія выбары ў Польшчы 21 кастрычніка сёлета міжнародных назіральнікаў ад гэтай арганізацыі (і ніякіх міжнародных). У АБСЭ шок.

Наш камэнтар: Польскія (а таксама беларускія) патрыёты даўно ўжо зрабілі адэкватныя высновы з дзейнасьці шэрагу міжнародных эўрапейскіх арганізацыяў, услаўленых карупцыяй і ўблытаных у нямецка-расейскія злачынныя гэшэфты. Беларусы добра памятаюць нямецкага шпіёна Ганса Віка, які ад імя АБСЭ і з санкцыі КГБ РБ ствараў у Менску грантаўскую “аб'яднаную апазыцыю” і меў “галоўнай мэтай інтэграцыю Беларусі ў Расею” (цытуем вядомыя прызнаньні Віка). Палякі таксама не сьляпыя. Ня трэба ў АБСЭ ўпадаць у шок. Эўрапейскія народы губляюць давер да карупцыянэраў-шарманшчыкаў. Усім ужо абрыдла іхная фальшывая мэлёдыя пра “дэмакратыю” і “правы чалавека”.

Валеры Буйвал