ПАДЗЕІ Ў БІРМЕ

22 верасьня 2007 г. Дацкая газэта “Berlingske Tidende” паведамляе пра дэманстрацыі ў сталіцы Бірмы Рангуне. Больш за тры тысячы дэманстрантаў, у асноўным будыйскія манахі, маршыруюць, пратэстуючы супраць антынароднай хунты, якая душыць народ.

Наш камэнтар: Паслаць бы ў Бірму некалькі самалётаў з бацюшкамі і матушкамі РПЦ. Яны б апэратыўна наладзілі малебны за дыктатуру крывавых генэралаў і клерыкальную падтрымку антынароднаму рэжыму. Мы бачым, што гэтая публіка вырабляе ў нашай краіне. Сапраўдная рэлігійная эліта краіны (як мы бачым гэта ў Бірме) заўсёды моліцца і дзейнічае (нават у палітычным сэнсе) на карысьць роднага народу. Служыць акупантам могуць толькі акупанты ў сутанах.

Юрка Марозаў