ЭЎРАПАЛІТЫКА

7 верасьня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра дыскусіі перад канфэрэнцыяй міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў партугальскім Віяна ду Каштэлу. Міністры будуць абмяркоўваць і паспрабуюць узгадніць зьмест новай дамовы Эўразьвязу. Польскія прадстаўнікі ўжо заявілі, што яны хочуць “зрабіць немагчымым фінансаваньне інвэстыцыяў расейскага “Газпрому” Эўразьвязам”.

Наш камэнтар: Дзякуючы палякам Эўропа даведваецца пра цікавыя падрабязнасьці, якія кіраўніцтва ЭЗ не афішыравала. Аказваецца, брусэльскае начальства ўпісала ў праект тэксту Эўрадамовы (вышэйшага юрыдычнага акту Эўразьвязу) пункт аб поўнай залежнасьці краінаў ЭЗ ад энэргапаставак з Расеі. Нават дэмаралізаваны наркаман не карыстаецца паслугамі аднаго пастаўшчыка. А тут дастаткова Маскве закруціць вэнціль і на Захадзе пачнецца неспатольная “ломка”. Цікава, што толькі палякі ўбачылі гэтую недапушчальную дэталь. Зразумела, што энэргетычная залежнасьць зьяўляецца формай палітычнай залежнасьці ад імпэрыі КГБ. Эўропа практычна пасоджана ў мех. Барозы-бэніты-саляны зьбіраюцца толькі завязаць мех у Віяна ду Каштэлу. Шалёныя маскоўскія мафійныя капіталы эфэктыўна дзейнічаюць. Але толькі да пары, пакуль людзі не аказваюць супраціву.

Юрка Марозаў