АКЦЫЯ Ў ПАДТРЫМКУ ЗМАГАРНАЙ МОЛАДЗІ НА БЕЛАРУСІ

Ля будынку ААН сабралася каля 20 чалавек з розных гарадоў Амэрыкі: Нью-Йорка, Вашынгтона, Бостана і іншых. Пад час пікету быў зачытаны зварот лідэра беларускага адраджэньня Зянона Пазьняка да моладзі з нагоды Дня Вайсковай Славы і сёняшняй акцыі.

На працягу некалькіх гадзін сябры руху распаўсюджвалі ўлёткі распавядаючыя пра апошнія палтычныя рэпрэсіі супраць беларускай моладзі.

Падчас пікету быў прыняты зварот да гэнэральнага сэкратара ААН з заклікам да яго паўплываць на становішча на Беларусі і ўзьняць пытаньне яе дэмакратызацыі ў Савеце бясьпекі ААН. Гэты зварот можа падпісаць кожны беларус праз інтэрнэт на сайце Руху www.belmov.org. Праз два тыдні зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.

www.belmov.org