ЗОРКА НАШАЙ ПЕРАМОГІ (ЗВАРОТ ДА МОЛАДЗІ)

Але з шматлікіх перамог беларусы выбралі і адзначаюць адну — перамогу ў 1514 годзе. Менавіта гэты ўсходні накірунак агрэсіі на наша Княства меў для нас найвялікшую небясьпеку, бо насіў ня толькі захопніцкі, але найперш, варварскі характар. Манголы ня ставілі цывілізацыйных мэтаў, задача была адна — зьнішчыць усё на сваім шляху “да апошняга мора”.

Маскоўшчына — працяг і спадкаемца мангольскай імпэрыі — рабіла (і робіць на сёньняшні дзён) тое ж самае. Вось чаму разгромная перамога 30-тысячнага беларускага войска над 80-тысячнай маскоўскай ардой мае для нас знакавае значэньне, бо на доўгі час спыніла агрэсію варварства. Здрада Захаду ў XVIII стагоддзі і паяднаньне немцаў з масквой прывялі да ўпадку Вялікае наша Княства.

Але мы ведаем, што адродзім яго нанова, што жыве і будзе жыць Беларусь. І перамога пад Воршай — наш знакавы чын для прышласьці і свабоды.

Мы перажылі кашмарныя 200 гадоў расейскай акупацыі і ў змаганьні здабылі незалежнасьць, аднавілі сваю дзяржаўнасьць. Аднак змаганьне ня скончана, вайна прадаўжаецца. Беларускую дзяржаву захапілі знутры і паставілі над ёй уладу вырадкаў. Пачаліся дні страт і нішчэньня Айчыны. Вісіць асаблівая небясьпека. Бо вырадак — гэта свая косьць, што сабачым мясам абрасла і гаўкае на сваіх. Гэты брэх блытае і бянтэжыць людзей.

Цяпер ён — вырадак — брэша і грызе нашу моладзь, арыштоўвае маладых беларусаў, судзіць па несправядлівых законах за міласьць да Радзімы і Мовы, страшыць, кідае ў турму. Але ня бойцеся шалёных сабак, ганіце іх прэч, не давайце кусаць. Перамога будзе за намі, бо, ведайма, шалёны зьвер, нават калі яго ня зьнішчыць, здыхае сам ад свайго шаленства.

Абараняйма, шануйма сваё, памнажайма ўсё беларускае, добрае, чыстае, сьветлае, не кідайма сьвятое пад ногі сьвіньням, а хавайма ў душы.

Будзьма салідарныя ўсе беларусы, каб ніколі маскаль не пляваў нам у твар.

Ніколі ня боймася, што нас мала, што мала ваярскіх людзей. Наш беларускі лёс — гэта бітва пад Воршай. Наша планіда — малой колькасьцю перамагаць арду.

Ніхто не запалохае нашу моладзь, ніхто шалёны ня зьнішчыць нашу Беларусь!

Працуйма дзеля Айчыны, любем Бацькаўшчыну, змагаймася — і пераможам!

Зянон Пазьняк

8 верасьня 2007 г.