“ЧУДЕСА Ў РАСЕІ”

24 жніўня 2007 г. Нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведамляе з Расеі. Каля Екацерынбурга былі знойдзены чалавечыя парэшткі. Архэолаг С. Погорелов выказаў меркаваньне, што гэта ёсьць парэшткі царэвіча Аляксея, які быў растраляны бальшавікамі ў 1918 г. разам з усёй сямьёй цара Мікалая ІІ Раманава. Дагэтуль ня былі знойдены парэшткі гэтага Аляксея і дачкі цара Марыі.

Наш камэнтар: Чым бліжэй да “трэцяга тэрміну” Пуціна, тым больш у Расеі здараецца ўсялякага шталту “чудесных событій”. Як вядома, “святая Русь” любіць “чудеса”. “Чудесным образом” у краіне, дзе на кожным скрыжаваньні стаяць балваны, што ўвасабляюць ленінаў і іншых забойцаў царскай сямьі, царская сямья ўведзена ў ранг сьвятых РПЦ. Хросныя хады з абразамі “святейшаго Ніколая ІІ-мученіка” (крывавага) ходзяць каля помнікаў бальшавіцкіх забойцаў. І “всё в порядке”, нікога гэта не бянтэжыць. Такая “унівэрсальная” арыентацыя здараецца, як вядома, у выпадку цяжкіх формаў псіхічнай хваробы шызафрэніі (ад грэцкага слова “раздваеньне душы”). Шызафрэнічная маскоўская імпэрыя пакланяецца бальшавіцкаму сатане і адначасова высьвячае манарха, якога народ трапна называў “Міколкам-крывавым”. Сітуацыю ў гэтым небясьпечным для чалавецтва пагарэлым тэатры павінна прааналізаваць міжнародная псіхіятрычная камісія.

Юрка Марозаў