ГЭБЭ “С ЧЕЛОВЕЧЕСКІМ ЛІЦОМ”

На пачатку жніўня “незалежная і дэмакратычная” прэса надрукавала лірыка-сантымэнтальныя матар'ялы з жыцьця першых асобаў спэцслужбаў прамаскоўскага рэжыму. У “Нар. Волі” і “Нашай Ніве” зьявіліся чулыя тэарэтызаваньні на тэму, хто большы нацыяналіст і дэмакрат — Сухарэнка або Жадобін? Пра першага раней нават паведамлялі, што ён нібыта зьнік і, мабыць, стаўся ахвярай рэжымных рэпрэсіяў. Надрукаваны здымкі з сада-гарода Сухарэнкі, як ён гуляецца з унукам, якая ў яго чароўная ўсьмешка і г.д. “Наша Ніва” нават надрукавала на тытульнай балёнцы фотапартрэт трыюмвірата — Жадобін, Сухарэнка і Шэйман (нешта мы ня памятаем, каб сто гадоў таму адраджэнская газэта “Наша Ніва” выходзіла з тытульным партрэтам начальнікаў царскай “охранкі”). Людзі заўважылі, што лубянская лірыка зьявілася ў гэтых газэтах адначасова, па агульнаму сьвістку. Адкуль сьвісталі, зразумела ўсім. Гніеньне падстаўной “дэмакратычнай” публікі працягваецца.

Юрка Марозаў