ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ ЧЭРЧЫЛЯ
7 жніўня 2007 г. Нідэрляндская газэта “Algemeen Dagblad” піша пра апошняе рассакрэчваньне дзярждакумантаў у лёнданскіх архівах. Стала вядома пра выступ прэм'ера Чэрчыля, зроблены ім на пасяджэньні ўрада 3 лютага 1953 г. Чэрчыль папярэджваў, што нельга дапускаць прыезду неабмежаванай колькасьці “каляровых чужынцаў” у Брытанію, бо ўзьнікнуць праблемы. Неабходна ўвесьці квоты на засяленьне імігрантаў з калёній на Брытанскіх выспах. Перад Другой сусьветнай вайной у Брытаніі жыло 7 тысячаў людзей з калёніяў. На пачатку 1950-х гадоў — ужо 40 тысячаў.
Наш камэнтар: Чэрчыль як у ваду глядзеў. Яго, як вядома, не паслухалі і разгарнулі праграму хатняга каляніялізма, прымаючы ў Брытаніі масы людзей чужой культуры і традыцыі з экзатычных краінаў. Спадзяваліся на танную працоўную сілу, якая будзе ўкалываць на будоўлях, зьбіраць сьмецьце, закатваць асфальт і г.д. Цяпер у Брытаніі жывуць мільёны экзатычных імігрантаў. Як і прадугледжваў Чэрчыль, гэтае “суіснаваньне” выклікала абвастрэньне расавых канфліктаў, узаемную нянавісьць белых і нябелых. Вядома, хто праводзіць тэрарыстычныя атакі ў Лёндане, Глазга і іншых месцах. З кожным годам праблема набывае ўсё большую вастрыню. А мудры палітык папярэджваў нацыю яшчэ паўстагоддзя таму...
Юрка Марозаў