МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСКУЮ МОЛАДЗЬ.

5 жніўня, 2007 года, у нядзелю, у беларускім Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага, ў Брукліне, адбыўся малебен за беларускую моладзь, якая змагаецца за волю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны.

Ва ўмовах жорсткага антыбеларускага рэжыму моладзь Беларусі падвяргаецца найбольш ганебнаму пераследваньню за любоў да сваёй Радзімы, да нашых сьвятых нацыянальных сымвалаў Бел-Чырвона-Белага сьцяга ды гэрба Пагоні, да нашай роднай беларускай мовы. Маладыя людзі хочуць каб іхняя краіна была вольнай, свабоднай і беларускай. Антыбеларускія ўлады зьбіваюць маладых беларусаў, зьдзекуюцца, сажаюць у турмы. Але нішто ня спыніць наш беларускі вольны дух. І Бог з намі. І просім каб дапамог нам абараніць нашу дарагую Бацькаўшчыну-Беларусь і нашу моладзь, якая змагаецца і церпіць за ўвесь народ.

Жыве Беларусь! Вялікая сіла малітвы.

-інфа-