АКТ З ЭПОХІ 14-ГА СТАГОДДЗЯ ПУЦІНУ НЕ ДАПАМОЖА
3 жніўня 2007 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” (а таксама СМІ ўсяго сьвету) паведамляе пра наступ Расеі на Арктыку. Ледакол завёз групу навукоўцаў і прапагандыстаў-агітатараў на паўночны полюс. Яны апусьціліся на дно акіяна у баціскафах, усталявалі на дне сьцяжок Расеі. У Маскве міністар замежных справаў Лаўроў адразу заявіў пра тое, што “гэта хрыбет Ламаносава і наша тэрыторыя”.
Наш камэнтар: Міністар замежных справаў Канады выказаў пратэст супраць расейскіх утырканьняў сьцягоў на тэрыторыі, якая належыць Канадзе. Ён назваў гэта актам з эпохі 14-га стагоддзя. А ў Маскве разгортваецца эйфарычная рэакцыя з нагоды новай заваёвы. Адчуваецца, што пад свой трэці прэзыдэнцкі тэрмін Пуцін імкнецца пакласьці пад ногі “дорогім россіянам” новую тэрытарыяльную заваёву. Як сфармуляваў гэта пралетарскі пісьменьнік Максім Горкі: “На дне...”
Янка Базыль