НОВАЯ ГАЗАВАЯ АТАКА. МАСКВА СКАРАЦІЛА НАПАЛОВУ ПРОДАЖ ГАЗУ БЕЛАРУСІ

Валер Каліноўскі: "Ці вы расцэньваеце дзеяньні "Газпрому" як нейкі эканамічны ціск?"

Валянцін Мацкевіч: "Абсалютна, гэта не толькі эканамічны, гэта палітычны ціск. Дакладна ня ведаю, якія цяпер яшчэ ставяць умовы, каб даць Беларусі абяцаны прэзыдэнтам Расеі Пуціным год назад крэдыт... Гэта ж ён абяцаў, што Расея дасьць Беларусі паўтара мільярда даляраў, калі будзе цяжкая эканамічная сытуацыя. Фактычна гэта не выканана. Той, хто паверыў у гэтыя словы, — патрапіў у пастку. Якія яшчэ ўмовы ставяцца сёньня — кошт прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў ці ўвядзеньне расейскага рубля, нам ня кажуць. Але ўмовы сфармуляваныя, і тыя перамоўшчыкі, якія прыяжджаюць з Масквы, іх ведаюць".

(Паводле радыё Свабода)