2 жніўня 2007У ГОРАДНІ ЗРУЙНАВАЛІ ФЛІГЕЛЬ ПАЛАЦА КАРАЛЕЎСКАГА АДМІНІСТРАТАРАВыконваецца плян зьнішчэньня беларускай культуры антыбеларускім рэжымам. У Горадні зруйнавалі правы — паўночны — флігель палаца каралеўскага адміністратара. Палац з двума флігелямі быў пабудаваны ў 1770-80-я гады і захаваўся да нашага часу. Ён быў часткай забудовы былога прадмесьця Гарадніца, што стварыў каралеўскі стараста, вядомы рэфарматар Антоні Тызэнгаўз.Паводле “Збору помнікаў Беларусі”, палацавы ансамбаль быў збудаваны ў традыцыях раньняга клясыцызму. Цяпер ён быў цалкам перададзены праваслаўнай эпархіі. Улады запэўнівалі грамадзкасьць, што флігель разбураць не да рэшты і сьцены часткова выкарыстаюць для пабудовы царквы. Але флігель больш не існуе.На здымку: на месцы флігеля — будаўнічы друз.Сяргей Астраўцоў (радыё Свабода)