ЯКІ УЛЬТРАМАРЫН, ТАКІ І МАНДАРЫН
29 ліпеня 2007 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” паведамляе з Кітаю. Вышэйшае партыйна-гаспадарчае кіраўніцтва камуністычнай краіны прыняло рашэньне караць сваіх чыноўнікаў за “другую жонку” і каханак. Мяркуецца адхіляць парушальнікаў ад працы і судзіць іх. Статыстыка дэманструе, што большасьць скандалаў на розных узроўнях партыйнай і дзяржаўнай улады адбыліся па віне і з непасрэдным удзелам каханак і семьяў партыйных бонзаў. Гарэмная практыка набыла сярод кітайскага начальства шырокі размах.
Наш камэнтар: У сувязі з гэтым успамінаецца публічнае прызнаньне (зробленае бадзёрым, гульлівым тонам) аднаго шклоўскага мандарына. Яго спыталі, каго з ягоных двух сыноў ён мяркуе ўладкаваць на працяг цараваньня ў сваёй краіне. Ён весела адказаў, што “трэцяга...”, не хаваючы праўду пра сваё падвойнае сямейнае жыцьцё. І вось жа, не было аніякой рэакцыі грамадзтва, журналітыкі, “аб'яднанай апазыцыі”. Можа гэта зрабілася ўжо нормай для нашай краіны?
Юрка Марозаў