“ВЫСНОВА МОЖА БЫЦЬ ТОЛЬКІ АДНА”
23 ліпеня 2007 г. Гішпанская газэта “АВС” публікуе рэпартаж з Аўганістана. Людзі распавядаюць мадрыдскаму рэпарцёру: “Да прыхода расейцаў калі ў нас здаралася бойка, то мы кідаліся камянямі і біліся палкамі. А цяпер праз 26 гадоў у кожным доме ёсьць аўтаматычная зброя...”
Наш камэнтар: Жудасны вынік маскоўскага “культуртрэгерства” на танках. Да савецкага нашэсьця (1979 г.) у Аўганістане ў выніку міжэтнічных канфліктаў гінула ў сярэднім па 200 чалавек штогод. Пасьля “сацыялістычнага вызваленьня” няшчасная краіна згубіла ўжо мільёны чалавечых жыцьцяў, крывавы канфлікт не спыняецца. Аўтамат-калашнік стаўся сымвалем “братской помошчі” Крамля. Выснова можа быць толькі адна — нельга пускаць маскоўскіх акупантаў на сваю зямлю.
Юрка Марозаў