КРОХКАЯ ЦЫВІЛІЗАЦЫЯ

23 ліпеня 2007 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” паведамляе пра моцную паводку ў Англіі. Сотні тысячаў людзей вымушаны ратавацца з разбураных стыхіяй дамоў. Улады не пасьпяваюць забясьпечыць усіх харчамі і пітной вадой. У многіх месцах людзі штурмуюць супэрмаркеты і бьюцца між сабой за апошнія пляшкі з вадой. Злодзеі ўламваюцца ў пакінутыя дамы.

Наш камэнтар: Драматычныя падзеі паказваюць, насколькі крохкай зьяўляецца высокатэхналягічная заходняя цывілізацыя. Вада залівае некалькі графстваў сучаснай краіны, і адразу распачынаецца дзікая барацьба ўсіх істотаў за выжываньне. Гэта ёсьць яшчэ адзін напамін заходняму сьвету аб тым, што багацьце і сытасьць ня ёсьць гарантам цывілізаванага жыцьця, калі згублены каштоўнасьці духоўнага жыцьця і духоўнага адзінства людзей.

Янка Базыль