“ВУЧЫЛІ НЕНАВІДЗЕЦЬ ІТАЛІЮ”

23 ліпеня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” піша пра паліцэйскую апэрацыю ў італьянскім горадзе Пэруджа. Паліцыя арыштавала імама мясцовай мячэці і шэраг іншых дзеячаў мясцовага культурнага ісламскага цэнтру. Іншых паліцыя расшуквае па ўсёй краіне. Аказалася, што імам на працягу гадоў арганізоваў заняткі па падрыхтоўцы тэрарыстаў, вучыў вернікаў ненавідзець і зьнішчаць Захад і Італію, катаваць італьянцаў, забіваць амэрыканцаў. Для малых дзяцей у гэтым “культурным цэнтры” наладжваліся адмысловыя кінапрагляды з дэманстрацыяй тэрактаў. Дзяцей вучылі біць італьянскіх дзяцей і дэманстраваць ім сваю моц і вышэйшасьць. Італьянская грамадзтва ў шоку і патрабуе закрыцьця мячэцяў і ісламскіх цэнтраў (іх ужо 696 — толькі легальных па ўсёй Італіі, а таксама 800 тысячаў мусульманаў ды яшчэ 500 тысячаў нелегальных).

Наш камэнтар: Ці не надта позна спахапіліся італьянцы, вядомыя гурманы, весялуны і дабрадзеі? Беларусы даўно ўжо папярэджвалі іх пра небясьпеку бескантрольнага гаспадараньня масаў агрэсіўных чужынцаў на тэрыторыі іхнай краіны. Памятаем, што рэакцыяй простых людзей звычайна была прапанова выпіць яшчэ чырвонага віна ды зьесьці спагэці. Што да рэакцыі дзяржаўных уладаў, то ад іх беларусы атрымліваюць цяпер амаль поўную блякаду і немагчымасьць паехаць у Італію на адпачынак, вучобу, працу. Аказалася, што Італія бароніцца не ад тых, ад каго трэба было б бараніцца. Ці дойдзе гэта да італьянцаў?

Валеры Буйвал