ФАБРЫКУЮЦЬ ШАВІНІСТАЎ

20 ліпеня 2007 г. Славацкая газэта “SME” піша пра гіганцкі летнік маладых пуціністаў на возеры Селігер у Цьверскай вобласьці (каля 10 тысячаў удзельнікаў). Пад шыльдай расейскага лукамола пад тытулам “Наші” рыхтуюцца “будучыя эліты краіны”. Як выказаўся кіраўнік летніка В. Якеменка: “Праз 10 гадоў у нас будзе агромністая сетка людзей, якія падзяляюць нашу ідэалёгію і ведаюць, што Расея ёсьць “настояшчей страной” у сьвеце”. Удзельнікам чытаюць лекцыі па перадвыбарчай барацьбе. Прапагандуюць Пуціна і ідэю Расеі як супэрдзяржавы. У сувязі з дэмаграфічнай праблемай арганізоўваюць адпаведную прапаганду. Сярод іншага адсьвяткуюць у летніку 40 вясельляў. Ёсьць адмысловая праграма пад дэвізам “Наша армія”, дзе заклікаюць моладзь ісьці паслужыць Расеі. РПЦ разгортвае сваю праграму “духовності”. А побач ёсьць “Квартал прастытутак”. На ягонай тэрыторыі выстаўлены яркія макеты ў выглядзе жаночых фігураў у непрыстойных позах. Макеты маюць твары апазыцыйных палітыкаў. Моладзь асабліва прыкмеціла макет з партрэтам Гары Каспарава.

Наш камэнтар: Адным словам, Орвэлу з ягонымі палітфантазіямі ня сьнілася такая палітрэчаіснасьць.

Валеры Буйвал