НІЧОГА НЕ ЗЬМЯНІЛАСЯ Ў ПРЫВЫЧКАХ МАНГОЛАЎ
20 ліпеня 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” паведамляе з Масквы. Газэта “Комсомольская правда” правяла канфэрэнцыю ваенных экспэртаў. Віцэ-прэзыдэнт калегіі ваенных экспэртаў Расеі генэрал А. Владіміров, дырэктар Інстытута палітычнага і ваеннага аналізу А. Саравін, прэзыдэнт Акадэміі гeапалітычных праблемаў Л. Івашов у выніку абмеркаваньня публічна зрабілі высновы: праз 10-15 гадоў ЗША пачнуць вайну з Расеяй, каб захапіць сыравінныя рэсурсы краіны. Экспэрты калектыўна зьвярнуліся ў Крэмль з заклікам актыўна ўзброівацца і рыхтавацца да вайны.
Наш камэнтар: Раней пра гэта гукаў з высокай трыбуны Жырыноўскі (выканаўца ролі блазна ў крамлёўскай палітыцы). Цяпер пра гэта выказаліся асобы без артыстычных здольнасьцяў. Масква агучвае курс на канфрантацыю і вайну з цывілізаваным сьветам.
Юрка Марозаў