“ПРАВІЛЬНОСТЬ ПУТІНСКОГО КУРСА”
16 ліпеня на рацэ Ака і на возеры Селігер у Расеі разгарнуліся два гіганцкія летнікі. Расейскія бэрэсэмы пад назовамі “Местные” і “Наші” (па 10 тысячаў маладых у кожным летніку!) сабраны разам, каб рыхтавацца да выбарчай барацьбы. Ім будуць чытаць лекцыі пра мэтады піяру, працы з электаратам і г.д. Дэвіз летніх курсаў — “правільность путінского курса”. Крамлёўскі рэжым грошы на вецер ня кідае. Зразумела, што рыхтуецца выбарчая агентура для арганізацыі трэцяга тэрміну Пуціна.
Янка Базыль