МАСКОЎСКІ ЦЫРК

7-8 ліпеня ў Маскве адбывалася канфэрэнцыя расейскай “аб'яднанай апазыцыі” (інакш — “Другой Россіі”). На прэс-канфэрэнцыі за сталом усеўся увесь “дэмакратычны трыюмвірат”: бальшавік-фашыст Э. Лімонаў, шахматыст Г. Каспараў і савецкі дысідэнт С. Кавалёў. Асабліва прыкметнай фігурай зьяўляецца ў гэтай кампаніі апошні. Беларусы добра памятаюць, як ён выступаў у Стразбурзе “за дэмакратызацыю Беларусі” спосабам “яе інтэграцыі ў Расею”. Яшчэ раз пацьвярджаецца закон паводле якога расейскі “дэмакрат” можа тысячу гадоў прасядзець у ГУЛАГу, але ён заўсёды будзе гатовы хаўрусіцца з фашыстамі і вызваляць Беларусь ад беларусаў.

Падчас прэс-канфэрэнцыі адбыўся цікавы моб-шмоб. Маладая дзяўчына кінула ў трыюмвірат пачак пацешных даляраў з выявай Беразоўскага (празрысты намёк на заявы лёнданскага “антысаветчыка”, які “аплочвае дзяржпераварот у Маскве”). Адным словам, у Маскве разгортваецца чарговы акт перадвыбарчага цырку. Каманда палітблазнаў, якія пракладваюць дарогу да “элегантнай перамогі” Лубянкі, працуе ў рамках сцэнару.

Янка Базыль