ЗЬВЕСТКІ ЗЬ НЯМЕЦКА-ТУРЭЦКАЙ РЭСПУБЛІКІ
14 ліпеня 2007 г. Французкая газэта “Le Figaro” публікуе рэпартаж зь Нямеччыны. Турэцкія арганізацыі Нямеччыны (самыя вялікія ў краіне) адмовіліся ўдзельнічаць у канфэрэнцыі, якую склікае ў Бэрліне канцлер Мэркэль. На канфэрэнцыі кіраўніцтва ФРГ хоча абмеркаваць праблемы супольнага жыцьця з прадстаўнікамі ўсіх этнічных дыяспараў краіны. Туркі такім чынам пратэстуюць супраць адмовы мясцовых уладаў на пабудову ў Кёльне вялікай мячэці (яна павінна стаць найбольшай у Нямеччыне), а таксама супраць захадаў кансэрватыўнага кіраўніцтва краіны па зьмяншэньню плыні імігрантаў у краіну. Нямецкае насельніцтва Кёльна баіцца, што ў іхным горадзе ўтворыцца “паралельнае грамадзтва”.
Наш камэнтар: Нешта мы ня чулі, каб нямецкая дыяспара ў Турцыі патрабавала пабудовы агромністага хрысьціянскага сабору ў Стамбуле. Ня чулі, таму што такой дыяспары ў Турцыі (і іншых азіяцкіх краінах) няма і ня можа быць. Ці не надта запозьненая боязь ганарлівых германцаў аб “паралельным грамадзтве” і г.д.? Пра што яны думалі раней, калі мільёны людзей абсалютна чужой культуры і мэнтальнасьці атабарваліся на іхнай дзяржаўнай тэрыторыі? Цяпер гэтыя масы (тры мільёны мусульманаў у ФРГ) паказваюць свае нямецкія пашпарты і тэмпэрамэнтна кажуць: “Мы такія ж, як вы. Гэта наша зямля. Мы будзем жыць тут, як хочам...” І самае галоўнае, што паводле Канстытуцыі ФРГ, яны маюць рацыю. Калі вы засялілі сваю эўрапейскую краіну мільёнамі чужынцаў і выдалі ім пашпарты, то чаму вы адмаўляеце ім у пабудове іхных сьвятыняў? Вось у які тупік стукаецца ілбом нямецкі бюргер. Даскакалася лібэральная Эўропа з “правамі чалавека”.
Валеры Буйвал