БАМБІСТЫ НЕ СУНІМАЮЦЦА
3 ліпеня 2007 г. Партугальская газэта “Diario de Noticias” піша пра вынікі нядаўніх тэрактаў у Лёндане і Глазга. На наступны дзень пасьля прыняцьця ўлады новым кабінэтам міністраў паліцыя знайшла ў Лёндане машыны, поўныя выбуховых рэчываў. А ў аэрапорце сталіцы Шатляндыі аўтамабіль са сьмертнікамі пратараніў будынак аэрапорта і загарэўся. Пачаліся арышты. Народ ужо назваў чарговую хвалю тэрарызму “справай мэдыкаў”. Аказалася, што тэрарысты, якія загінулі або былі схоплены паліцыяй, усе пагалоўна маюць мэдычныя дыплёмы і легальна працавалі ў брытанскіх шпіталях. Міністар МУС Джэкі Сміт заклікае грамадзтва “не баяцца”.
Наш камэнтар: Заклік гучыць прыгожа і “высакародна”. Можа пані міністар і не павінна баяцца, бо яе і яе сям'ю ахоўваюць. А як быць мільёнам звычайных грамадзянаў? На іхных вачах краіна, славутая некалі кансэрватызмам сваёй культуры і сацыяльных дачыненьняў, ператварылася з ласкі аматараў “правоў чалавека” у стракаты бэдлам. Чужынцы ў экзатычных строях і з брытанскімі пашпартамі ў кішэнях не хаваюць сваёй нянавісьці да ўсяго брытанскага, эўрапейскага і хрысьціянскага. Іх, аднак, дапускаюць працаваць нават у сістэме аховы здароўя (!). Прадстаўнікі “гуманнай прафэсіі” фармуюць кодлы бамбістаў і ідуць у атаку на натоўпы ненавісных ім пацыентаў. Шалёныя карцінкі брытанскага жыцьця — вобраз тупіка, у які загнана краіна эўрапейскай культуры. Вось вам і нядаўняя прэмія антыісламскаму правакатару Рушдзі і “шматкультурнае грамадзтва” і ўсё іншае. Спытайцеся ў беларускага лекара (эўрапейца, выдатнага прафэсіянала, сумленнага чалавека), ці можа ён паехаць папрацаваць у Брытаніі? Зразумела, што — не. Туды пускаюць без праблемаў толькі ў чалме і чадры.
***
3 ліпеня 2007 г. Бэльгійская газэта “Le Soir” паведамляе, што суд у Мадрыдзе канчаткова закрыў справу аб тэракце 11 сакавіка 2004 г. на мадрыдскіх вакзалах (191 забіты, 1841 параненых). Адвакаты арабаў з гішпанскімі пашпартамі, якіх асудзілі як арганізатараў тэракта да турэмнага зьняволеньня, пратэстуюць і патрабуюць перагляду справы. Яны сьцьвярджаюць, што ў пратаколах паседжаньняў суду зафіксаваны выказваньні падсудных, якія на самой справе не прагучалі падчас іхнага выступу. Крытыкуюць таксама неадэкватны пераклад з арабскай мовы і іншыя парушэньні.
Наш камэнтар: Добра, што мадрыдскія тэрарысты не працавалі ў сістэме аховы здароўя яшчэ адной разбомбленай эўрапейскай краіны. Інакш трагічныя падзеі ў Эўропе даўно сталіся б набыткам чорнага гумару. Мадрыдскі суд, спэцслужбы і кіраўніцтва Гішпаніі расцягнулі працэс на тры гады, але так і не сказалі аніслова пра сапраўдных арганізатараў (а не банальных выканаўцаў) бомбавай атакі ў Мадрыдзе. Дагэтуль яны тэарэтызуюць пра сувязі арабскіх суграмадзянаў з баявымі арганізацыямі баскаў. І аніслова пра Маскву-Лубянку (!).
Дыпляматычнае аняменьне тлумачыцца страхам, што пуцінцы могуць раззлавацца ды закруціць вэнціль сібірскага трубаправоду. Але нават у трагічныя 1930-я гады кіраўніцтва Гішпаніі паводзіла сабе больш прыстойна. Калі “невядомыя самалёты” разбамбілі ў красавіку 1937 г. мірны горад Гэрніку ў Басконіі на поўначы Гішпаніі (тысячы ахвяраў), то кіраўніцтва рэспублікі даказала і не пабаялася заявіць, што гэта зрабіла нямецкая авіяцыя. Праз 60 гадоў афіцыйны Берлін прасіў прабачэньня ў народа Гішпаніі.
Валеры Буйвал