РАША, ІДЗІ ДАХАТЫ!

8 ліпеня 2007 г. Ангельская газэта “Sundy Times” публікуе інтэрвію амбасадара Расеі ў Вялікай Брытаніі тов. Федотова. Федотов заяўляе пра пашырэньне “русафобіі” у брытанскім грамадзтве. Дыплямат з абурэньнем распавядае, што апошні часам на вуліцах брытанскіх гарадоў мясцовыя жыхары пачалі нападаць на расейцаў і зьбіваць іх. Даведаўшыся, што перад імі расеец, брытанцы адмаўляюцца абслугоўваць такога кліента ў рэстаранах, паліклініках і шпіталях. На расейцаў пачалі крычаць у крамах і настойліва прапанаваць ім “go home!”

Наш камэнтар: Як казаў герой ангельскай клясікі прынц Гамлет: “Бедны Ёрык!..” Вось урэшце і ў Брытаніі народ зразумеў, што за публіка атабарылася на ягонай дзяржаўнай тэрыторыі. Толькі паводле афіцыйнай статыстыкі, расейскіх грамадзянаў на брытанскіх выспах (у асноўным у Лёндане) больш за 400 тысячаў. Гэта ў асноўным злачынныя алігархі (што разам з Крамлём-Лубянкай абрабавалі свой народ), кілеры, бандыты, мафіёзы, прастытуткі, рознага кшталту жулікі і злодзеі. Яны прывезьлі з сабой мільярды крывавых даляраў і пачалі шпурляцца імі, упэўненыя, што за грошы ў Брытаніі “можна ўсё”.

Аслупянелыя брытанцы даволі доўга глядзелі на хамства, гнюснасьць і агрэсіўныя паводзіны “русскіх ребят і девчат”. У краіне вялікай культуры і кансэрватыўнай традыцыі доўга тлела нянавісьць да маскоўскай шпаны. Пасьля таго, як ФСБ арганізавала ў 2005 г. атамную вайну (забойства А. Літвіненкі) у цэнтры брытанскай сталіцы, брытанцы больш ня стрымліваюць свой гнеў. Нават тов. Федотов вымушаны быў агучыць праблему фізічнага ўзьдзеяньня на нахабныя маскоўскія фізіяноміі. Пасярод драмы найбольш пацешным эпізодам зьявілася нядзельная інфармацыйная атака расейскай прапаганды. Раніцай расейскія тэлеканалы перадалі “с возмушченіем в голосе” пра выступ Федотова ў брытанскай газэце. Хвалю апэратыўна падхапілі “русскоязычные” радыёканалы ў Беларусі: “В Лондоне бьют русских. Посол Федотов возмущён. Москва предупреждает...” Але ўжо праз пару гадзінаў тэму надзейна схавалі ў архіў і пачалі зноў пілаваць людзям мазгі сочынскай алімпіядай. Справа ў тым, што масы простых грамадзянаў Расеі і Беларусі, пачуўшы навіну, засьмяяліся і загукалі: “Слушна, так ім і трэба, праклятым злодзеям і бандзюгам!”

Юрка Марозаў