СТВАРЫЛІ “ЧОРНЫЯ СОТНІ”

5 ліпеня ў Маскве афіцыйна абвешчана пра стварэньне чорных сотняў. “Движение против нелегальной иммиграции” (ДПНІ) пачало публічна заклікаць “русскіх людей” запісвацца ў групы “народнай абароны”. Але пра сябе гэтыя групы заявілі ўжо раней і практычнымі дзеяньнямі. Кодлы маладзёнаў ДПНІ і КРО (Конгресса русскіх обшчін) арганізавалі 22 і 23 чэрвеня напады на “нярускіх” у цэнтральных раёнах Масквы. У крывавых сутыкненьнях удзельнічалі сотні асобаў з абодвух бакоў. Фашызацыя “алімпійскай” Расеі коціцца далей.

Янка Базыль