ЭЎРАБАЛЬШАВІКІ ЗЛУЮЦЦА
25 чэрвеня 2007 г. Італьянская газэта “Repubblica” публікуе інтэрвію з прэм'ерам краіны Рамана Продзі. Прэм'ер тэарэтызуе на тэму апошняга саміту краінаў Эўразьвязу, дзе Польшча і Вялікая Брытанія дамагліся большых правоў ў ЭЗ. Продзі выступіў перад газэтчыкамі вельмі разьюшаны. Цытуем: “Аказваецца, ёсьць дзьве Эўропы. Адна хоча ісьці наперад, а другая выкарыстовае сітуацыю ў нацыянальных інтарэсах...”
Наш камэнтар: Успомнім, што Продзі — бальшавік старой, яшчэ пасьлясталінскай закваскі. Цяпер ён не называецца камуністам, але любіць езьдзіць у Маскву, як рабіў гэта апошнія 50 з лішнім гадоў. У стане стрэсу (“справедлівого гнева”) палітык прагаварыўся. Заходняя Эўропа, запрашаючы ў Эўразьвяз цэнтральнаэўрапейскія краіны, сапраўды спадзявалася, што тыя ахвотна адступяцца ад сваіх нацыянальных інтарэсаў. А Польшча (якое, маўляў, нахабства!) без комплексаў пачала бараніць у саліднай кампаніі нейкія свае нацыянальныя інтарэсы. Хаця сапраўды ёсьць дзьве Эўропы: адна належыць брусэльскім круцелям, якія даўно зрасьліся карупцыйнымі сувязямі з Масквой, а другая Эўропа належыць народам, некаторыя зь якіх ужо пачынаюць супраціўляцца карупцыянэрам.
Валеры Буйвал