ЗЛАЧЫНСТВА СТАГОДДЗЯ Ў СТРАЗБУРГСКІМ СУДЗЕ

29 чэрвеня замежныя СМІ паведамілі (а расейскія змаўчалі), што група бесланскіх матак зьвярнулася ў Стразбургскі суд па правах чалавека. Іхную заяву суд прыняў. Жанчыны, чые дзеці загінулі ў Беслане ў 2004 г., падалі ў суд на Расею. Яны патрабуюць поўнага міжнароднага рассьледваньня апэрацыі ФСБ пад камандай Пуціна, у выніку чаго загінулі сотні дзяцей. Гэбоўскія забойцы не адкруцяцца ад адказнасьці і пакараньня. Мяркуем, што яны і самы гэта разумеюць. Таму нягледзячы на ўвесь бадзёры выгляд і рэзкія манэры тав. Пуцін павінен быў бы здрыгануцца ад гэтай зьвесткі са Стразбурга. Гэта можа быць першы званок для крамлёўска-лубянскай канторы, што трэба пазбаўляцца ад заплямленага крывёй дзяцей ленінградзкага палкоўніка, які пнецца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін.

Янка Базыль