МУСУЛЬМАНСКАЯ ДАНІЯ НА ДАРОЗЕ ВАЙНЫ
26 чэрвеня 2007 г. Швэдская газэта “Dagens Nyheter” піша пра арыштаваных у Палестыне “датчанах”. У зоне палестынскага ўзброенага грамадзянскага канфлікту ў апошнія дні былі арыштаваны тры палестынскія баевікі тэрарыстычнай арганізацыі Фатах аль-Іслам. Адзін зь іх меў від на жыхарства ў Даніі і пражыў там апошнія 15 гадоў. Астатнія таксама прыехалі на вайну з Даніі.
Наш камэнтар: Як на маленькую Данію, то гэта сур'ёзная статыстыка. І навошта ўсё гэта дацкаму народу? Тэрарысты (арганізацыя якіх аплочана і ўзброена Масквой, кіраўнікі Фатаху рэгулярна езьдзяць у Крэмль) спакойна атабарыліся ў Даніі, атрымліваюць сацыяльныя выплаты, жывуць у камфортных кватэрах, езьдзяць на аўтамабілях — адным словам карыстаюцца “правамі чалавека”. Потым па сьвістку яны накіроўваюцца ў Палестыну і страляюцца між сабой. Пасьля сканчэньня чарговага крывавага акту, яны спакойна вяртаюцца ў Капэнгаген і садзяцца на сацвыплаты, сабраныя з падаткаў дацкіх грамадзянаў.
Так можна ваяваць вечна. Ня трэба забывацца таксама, што экстрэмісты ў цюрбанах рэгулярна і публічна на вуліцах і плошчах дацкіх гарадоў пагражаюць мясцоваму грамадзтву і ўладам. І няма ніякой рэакцыі з боку былых вікінгаў, акрамя пужлівага віляньня хвастом. Лібэральная Эўропа — вобраз безабароннасьці і бездапаможнасьці. Яны хочуць ад усіх адкупіцца. Усё гэта вельмі сумна. Толькі нацыяналісты ў заходніх краінах арганізоўваюць народную абарону супраць гэтага абсурду.
Юрка Марозаў