У ТАВАРЫСТВЕ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў ЛЕТУВЕ.

Як у кожную апошнюю суботу месяца, ў ТБК адбылася сустрэча сяброў таварыства.

Старшыня Хведар Нюнька азнаёміў прысутных са сьвежымі нумарамі тыднёвіка “Ніва”, якія пастаянна дасылае рэдакцыя праграмнай рады з Беластоку, а таксама з мясцовай літоўскай газэтай “Voruta”, што прысылае рэдакцыя газэты — усім выказываем удзячнасьць.

Прысутныя праслухалі і паглядзелі матэрыялы пра падарожжа па Нарачанскаму краю, і выказалі свае прапановы і пажаданьні наконт плянуемай паездкі ў жніўні па Браслаўскаму рэгіёну.

Сябры ТБК азнаёміліся з заявай “Беларускай Салідарнасьці” пра асіміляцыю беларусаў — як злачынства супроць чалавецтва і выказалі поўную падтрымку заяве.

У праграме было таксама зьмястоўнае і цікавае выступленьне журналіста Алеся Адамковіча пра жыцьцё і дзейнасьць ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

На заканчэньне паэтка Вера Хамянюк прачытала свой верш, прысьвечаны памяці Васіля Быкава.

Наступная імпрэза адбудзецца 28 ліпеня і будзе прысьвечана дзесяцігодзьдзю з дня сьмерці (28.07.1997) заснавальніка ТБК Лявона Луцкевіча.

Хведар Нюнька

Вільня, 1 ліпеня 2007 г.