“ПРОСТА Ў ГАЛАВЕ НЯ МЕСЬЦІЦЦА.”

22 чэрвеня 2007 г. Нарвэжская газэта “Aftonbladet” піша пра шматтысячныя пратэсты ў шэрагу мусульманскіх краінаў. Уручэньне ордэну і наданьне рыцарскага тытулу брытанскім урадам Салману Рушдзі (у сваім рамане гэты пісака зьдзекваўся з ісламскіх каштоўнасьцяў) выклікала абурэньне ў вызнаўцаў Ісламу. Людзі паляць выявы Рушдзі, праклінаюць Захад, карануюць выявы Бэн Ладэна. Кіраўніцтва шэрагу мусульманскіх краінаў назвала дзеяньні брытанцаў правакацыяй.

Наш камэнтар: А як яшчэ можна назваць такія ўчынкі? Хіба што невылечным глупствам. Лібэральнаму Захаду, мабыць, мала міжнацыянальнай і міжканфэсійнай нянавісьці, войнаў і пагромаў. Проста ў галаве ня месьціцца.

Валеры Буйвал